Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

РОДНЫЯ ГОНІ

Вось яны родныя гоні —
Радасьць былая мая.
Ўспомніў яе я сёньня,
Сёньня яе я сваяк.

Годы мяне кружылі,
Кідалі гэтак і так —
Кроў не астыла-ж у жылах,
Ўшчэнт не змарыла слата.

Зноў я вярнуўся к прасторам —
К родным забытым шляхам.
Мне маяком былі зоры,
Прыстаняй — хаты страха.

Шчыра яна прыгарнула
Блуднага сына — мяне.
Ўсё, што было і мінула,
Стала мне ноўю зьвінець.