Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

РАДЗІМА

Далёкае мне галаву ўскружыла…
Сягоньня хочацца мне ўсё, усё абняць.
Я помню час — кіпела кроў у жылах;
Аб ім цяпер яшчэ ў душы зыкі зьвіняць.

Прайшлі гады, а з імі шмат мінула
І разам роспачных і радасных часоў,
Астаўся-ж я яшчэ з душою чулай,
Хоць і з капой сівых на цем‘і валасоў.

Затое стаў больш чулым да ўспамінаў,
Што вельмі шмат забыў. Цяпер гляджу ізноў
На ўсё, на ўсё. Я рад, што на айчыне,
Я рад, што п‘ю ізноў заздраўнае віно.

Ўжо тут цяпер шмат адбылося зьменаў:
Густы, мой любы, сад на многа парадзеў,
Струхлелі ўжо у хаце маёй сьцены,
Ніхто ў капліцу больш маліцца ня ідзе.