Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

Каштан шуміць, як і даўней бывала,
Да хаты ліпа больш схіліла галаву,
А клены й ясені красуюцца удала —
Ўгару растуць яны, пышнеюць і жывуць.

Вярба ушыр больш разгарнула ралы
І вабіць, і заве, каб прытуліўся ў цень:
Калісь яе рука мая саджала,
Калісь яе я шчыра песьціў ноч і дзень.

А там стаяць кудравыя бярозы,
Пільнуюць хлеў стары, пільнуюць і гумно
І на руіны іх ліюць, здаецца, сьлёзы,
А мо‘ за даўнаснасьць сплятаюць ім вянок.

Гляджу ў вакно, а лісьці мне шапочуць,
Аб многім блізкім мне гавораць шмат яны.
Да іх мае няспынна прагнуць вочы, —
Яны напомнілі пра дні маёй вясны.

Пра радасьці і мой дзіцячы лепет,
Пра першы крык душы і сэрца раньні звон,
Калі я, як яны, а можа нават лепей
Ў прасторы слаў свой гучны перазвон.