Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Я рад ўсяму і разам з тым дзіўлюся,
Што хутка тут усё зьмянілі бегу дні:
Адно есьць моль або цярэбіць вусень,
Другое радасьцю і песьняю зьвініць.

Мне ўсё, усё тут дорага і люба —
Руінасьці хлявоў і гмашыстасьці дрэў,
Ўсё зараз да сэрца прыгарнуў-бы,
Бо за яго калісь душою я хварэў.

Цяпер малым здаволен я бываю,
Што хоць і ў рэдкі час, а ўсё-ж бываю тут
Што кожны раз я песьняй апяваю
Мой дарагі, мой любы, блізкі сэрцу кут.

Капыль, 1926 г.

|}