Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/37

Гэта старонка была вычытаная

Прыпомніў ўсё: што ёсьць і што мінула,
Я рад ўсяму, што можа ўскалыхнуць,
І сэрца і душу прыхільна, чула…
Я тут калісь спаткаў адну вясну,

Яна, на жаль, ўжо больш не паўтарыцца,
Яна з жыцьця ўжо выбыла навек.
Але пакуль ёсьць месца сэрцу біцца,
Датуль яе я пешчу ў галаве.

Датуль яна, як каласамі постаць,
Мігцецца будзе дзень і ноч ў вачах,
Пакуль сам буду жыць і радавацца росту
І кожны крок жыцьця змаганьнем адзначаць.

Капыль, 1926 г.

|}