Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

В. П.

Сьпявачка, мілая сьпявачка!
Маё ты сэрца раздваіла.
Цябе як толькі я пабачыў,
Здалася ты мне роднай, мілай.

Бліснула ты, як сонца з хмары,
Вясной прастор азалаціла.
І вось к табе, к табе ўсе мары
Няўпынна рвуцца з новай сілай.

Хоць песьні многія прапеты,
Хоць часам сэрца і галосіць,
Але я рад, што быць поэтам
Ў жыцьці мне рана давялося.

Сваіх раздаў я песень многа.
Каму аддаў і як патраціў, —
Пытаць ня варт. Адна трывога —
Усё магу ў жыцьці назваць я.