Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/44

Гэта старонка была вычытаная

Твой гэты сьпеў — мае напевы,
Мае далёкія ўспаміны.
Ты ўскалыхнула іх навевам
Мне роднай песьні, песьні мілай.

Ёсьць мера сэрца захапленьню,
Ёсьць мера кожнаму жаданьню.
Ня думай ты, што я твой пленьнік —
Я не плачу нікому дані.

1926 г.

|}