Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

А маё — адну трывогу:
Ці ты будзеш шчыра-чулай,
Шчыра-чулай, шчыра-чулай,
Каб ступіць на шлях-дарогу,
На якую сталі сёньня?

І прыбоі і адбоі
Сёньня ў сэрцы моцна звоняць,
Моцна звоняць, моцна звоняць
Пра жыцьцё маё з табою.

1926 г.

|}