Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/51

Гэта старонка была вычытаная

ПАМЯЦІ ШЭЎЧЭНКІ

Стогне Украіна ад гэтманскай раці,
Ад крыві чырвонай ўсьпеніўся Дняпро;
Затужыўшы моцна аб каханай маці,
Ён ліе па сьвеце сьлёзы-серабро.

Вось стаіць ля плоту топаль-Кацярына,
Рве на сабе косы, горкі лёс кляне.
Вось валы — дастатак: помач селяніна —
Чалавек чужацкі ўдаль кудысь жане.


∗     ∗

А з садоў вішнёвых льлюцца кобзаў зыкі,
Заклікаюць к помсьце за гвалтоўны зьдзек.
І чуцён там голас змагара-музыкі:
Выйдзі для змаганьня вольны чалавек!

Але гэты словы кат ліхі падслухаў
І загнаў старога у сыры вастрог,
Каб аслабіць целам, абязмоцніць духам
І паставіць ўздыму вольнаму парог.