Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная
Як многа крыўды, як мала слоў…
(Дубоўка — „Апошняя песьня“)

Вы не сьпявайце апошняй песьні,
Калі і першых яшчэ ня шмат,
Вы ня губеце шляхоў прадвесьні
Затым, што ў сэрцы пяе зіма.

Як трэба будзе, сам абарвецца
На ліры вашай акорд-напеў,
А покуль б‘ецца ў грудзях сэрца,
Сьпявай з вас кожны, як раней пеў.

Вясна і лета, вясна і восень
Жыцьцё ня могуць заліць смугой.
О, я ня веру! мо‘ й вам здалося,
Што вашы песьні глынуў агонь.

Менск, 8-IX—1925 г.