Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

ЯКУБУ КОЛАСУ

(На 20-годзьдзе яго літаратурнай працы)

І расла валошка, і цьвілі куколі,
І балела сэрца ў роспачнай цішы.
Не глядзеў, здаецца-б, на абшары поля,
Дзе заўзята пырнік збажыну глушыў.

І было самотна, надта было горка,
Было многа крыўды, было многа сьлёз.
На шляхох шырокіх, на шляхох прасторных
Нейкай зданьню чорнай паўставаў злы лёс.

Толькі не палохаўся тых праяў сяйбіт наш,
Не здаваўся ў крыўдзе, злу наперакор:
Ўсё зярняты кідаў ў ролю рукой спрытнай,
Ўсё вачыма мераў далячынь-прастор.

Чырванелі ўсходы, руні зелянелі,
Красаваўся колас, наліваў наліў,
А на ліры звонкай струны гымн зьвінелі
Пра красу і плённасьць нашае зямлі.