Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

НА ГОРАХ РАЗЬЛЯГАЮЦЦА ХМАРЫ

На горах разьлягаюцца хмары,
Лебядзіную сьцелюць пасьцель
Для мітычнай, для стройнай Тамары.
Залунала пярыстая бель.
Вось выходзіць і Дэман аднекуль,
Загарэлася ласка ў вачах.
Да Тамары, да стройнай паненкі
Ходзіць ён кожны раз па начах.
Але цьвёрдая ў веры Тамары,
Непадкупна на ласкі яго,
Як угледзіць, хаваецца ў хмары
Ці ў рашчэліны ўсьнежаных гор,
Вось цяпер яна ў воблачнай сіні
Прытулілася ціха да скал…
Дэман дарма патраціў час — кінуў.
Дзесь заплакаў, заенчыў шакал.
Вось і раніца ўсходзіць бяззычна,
Сонца ліжа усьнежанасьць гор,
І зурна пералівам музычным,
Варажбітна ўзбудзіла прастор.

Кіславодзк, 1925 г.