Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

САЗЭНДАР[1]

Сазэндар сваю песьню заводзіць
Пра каўкаскія ночы і дні,
Пра крыві ў сваім сэрцы разводзьдзе,
А зурна яму ўторыць-зьвініць.

І сплятаецца музыка з песьняй,
І зьвіняць яны ў змрочнай смузе.
Вечар поўніцца пахам прадвесьні…
На спатканьне лязгінка ідзе,

А там горац, пакінуўшы стада,
Лёг на ўзвышшы спачыць да зары.
Вецер ціхенька шэпча пра радасьць.
Месяц горы пачаў серабрыць.

Сазэндарскае песьні пяшчота
Разьлілася па жылах віном, —
Адцураўся свае я самоты,
Ў сэрцы радасьць прачнулася зноў.

Кіславодзк, 1925 г.

  1. Сазэндар — каўкаскі музыка, сьпявак.