Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

АДВЯЧОРАК

За горы сонца хавае косы,
Прасторам шэпча: спакойнай ночы.
А хмары, хмары, нібы пракосы
Кладуцца роўна на скал адкосы.

Іх вецер ціхі чуць-чуць гайдае,
Нібы адзеньне з шаўковай ткані.
Зіяе зорка, ў прастор гадае:
Яна кагосьці жджэ, выглядае.

Яна глядзіцца і пільна сочыць,
Калі з-за хмары ёй месяц гляне,
Каб разам ціха шаптацца ўночы
І слухаць песьні і сьмех дзявочы,

Што льлюцца ў далях пад звоны тары,
Пад ўздыхі цёплай каўкаскай ночы
І родзяць думкі і родзяць мары
Пад звоны сэрца — жыцьця удары.

1925 г.