Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

Разьвітаньне, кажу я, астатняе
І таму, к чаму толькі прывык,
І таму, што уцехаю братняю
Адганяла мой сум з галавы.

Гэта сон, гэта — мара салодкая,
Што так ціха, бяззычна прайшла,
Што ў крыві забурліла паводкаю
І у сэрцы адбітак знайшла.

Рад я, рад усяму перажытаму —
Непакойна-буйному, цішы…
Я вярнуся к шляху свайму бітаму,
Раскажу я пра гэтую шыр.

Раскажу я пра зыкі зурновыя,
Пра буйной весялосьці размах.
Панясу ў Беларусь песьні новыя,
Няхай іх прасьпявае сама.

Чараваўся лязгінкі я скокамі,
Ад якіх уздрыгала зямля,
Плакаў часам сьлязамі я горкімі,
Чуўшы песьні пра Шаміля.