Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

Хмары чорныя зьвісьлі над намі —
Яшчэ ўчора гучэў Веснаход…
Гэй, сябры! Сьмела ў бой з пярунамі!
Ўспыхне заўтра іншы ўсход!

Гэты цень, што спусьціўся ад хмараў,
Згіне з першай касуляй сьвятла!
І асьвецяцца нашыя твары
Сонцазьзяньнем чароўнага дня.

1929.