Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

Як толькі у сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню я Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях…M Багдановіч.

Я не баюсь за Беларусь:
Яна, працоўная, прачнулась —
І песьні радасьці цьвітуць
Ад Адраджэньня шуму-гулу…

У пушчах нехта грукаціць,
У вёсках, местах — палымніста…
І па палёх ідзе, зьвініць
Дзён новых весьнік — Веснавіста.

Ударым радасна ў трызвон:
Ніхто, ніхто ўжо нас ня зможа!
З вякоў няволі, стогну, сноў
Ўстае магутна Перамога.

1928.