Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/12

Старонка праверана

∗       ∗

Беларусь ты мая рассьпяваная!
(Нібы ў песьнях ты толькі і ёсьць…)
Я прыходжу к табе, о, каханая,
Сын вясны, нібы новы госьць…

Нашы песьні — ня песьні: смутніцы —
Сьмела выкіну я цераз плот;
Клічам тым, як вясной навальніцы,
Прывітаю я бедны народ…

Беларусь! Прыбірайся у краскі,
Ў песьні бурнай і гучнай вясны!
Мы збудуем цябе, як у казцы,
Сьветлай, яснай, як нашыя сны!…