Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/15

Старонка праверана

∗       ∗

Тысячай сонцаў у шыбах разьліўся заход.
На радыё — дроце…
вароны спраўляюць вячэрню…
Сьвежасьць навейвае вулачны мрок —
Места вячэрняе.
Ў іскрах, што ліжуць блакіт языкамі ракет,
Ў моры людзëў, неўгамонным ніколі…
Чую я нейкі сусьветны прывет —
Вечнае Волі…

1929.