Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/16

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Вуліцы! Вуліцы! Вуліцы!
Тыя, што давалі мне рытм…
Я хачу сягоньня рашчуліцца,
Бо ўспомніў вас, быццам міт…

Доўга вас ня бачыў замкнёны,
Доўга марыў, марыў я;
Сьнілісь мне шумы і звоны,
Паводка электрычнага сьвятла…

Сягоньня быў шчасьцем абліты я…
Шчасьце — лебядзіны пух…
Бачыў вулкі, калі з паліцыяй
Шоў па бруку, скаваны ў ланцуг.

„Лукішкі“ 1929.