Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/17

Старонка праверана

Вільня.
Рух і шум.
Гудкі і грукат…
Мінуўшчыны, як ня было!
такі узрост!
Ці думаў твой прапрадзед,
што па бруку тваім памчацца
песьні паравозу…
Зьзяе Вільля ў электрыкі сьвятле.
Людзкі натоўп і сьціск.
І не на жарты —
Я веру ў тваю будучнасьць,
Цябе калісь абзначаць на географічных картах!

1927.