Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/19

Старонка праверана

∗       ∗

Лаўлю адрыўкамі разгул мястовы,
Падобны да дыханьня зьвера…
Вагні рэклям цалуюць калярова
Вячорна-веснавую шэрасьць…
Што раз, то новыя знаходжу зьместы
Ў вагнёў разводзьдзі, моры шуму…
Вясьнянка казачная —
Места —
Мая вячорная задума.

1929.