Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Рассыпалісь іскрынкі — зоры
Ў нябеснай, лядзянай далі…
Цямнеюць, як волаты — горы
І цені ў лагчынах ляглі…

Цяпер гарады загарэлісь —
Нью-Йорк… і Парыж… і Бэрлін…
О, зор! Ці неба вы веліч?
Ці вы, гэта — водблеск зямлі?..

1930.