Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/22

Гэта старонка была вычытаная

МЕСЯЧНАЯ КАЗКА.

Ў пакоі — сетка месячных праменьняў.
Вазоны з кветкамі — на шыбінах узор.
Праз вокны — пацеркі дрыжачых зор…
Я зьнік у казцы ценяў і поўценяў…

Места гарыць у рожавым тумане…
Далёкі шум — хвал людзкой прыліў…
Покі за комін месяц не заплыў,
Казка цудоўная лунаць не перастане.

1931.