Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/23

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Насталі цудоўныя ночы —
У сэрцы спакойна ізноў.
І жмурацца вечарам вочы
На сьвет сінядымных вагнёў.

Каб мог, я-б, рукою махнуўшы,
Спыніў места вулачны рух…
У сэрцы — як лебедзь заснуўшы,
Грымуча і гулка наўкруг.

1930.