Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/25

Старонка праверана

BOЧЫ MECTA.

Калі ймгла разгорне свае крыльлі
І атуліць вуліцаў далеч…
Загараюцца на цёмным небасхіле
Твае вочы тысячамі сьвеч…

Ў тратуарах — люстрах — зьліткі ценяў…
І зіхцяць д’ямэнты воску-сьлёз…
Ў твае вочы лятуценна і маленна
Я заглядзеўся, шукаючы свой лёс…

Заклікае радыё на спацэр,
А у сэрцы — радасная ціш…
Ты-ж вачыма — мірыядам пацерак —
У тамане рожавым гарыш…

1930.