Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/27

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Колькі раз я пяяў вам, дажджы?
Колькі раз на вясьнянай вуліцы
Мы скакалі вакол, кружачы
У вясёлай, завейнай разгульліцы?
Зноў абмыліся дахі, дамы,
Сінь нябёсаў фарбуе шыбіны
І ў чаруючы захад мы
З нейкай думкай прыгожай заглыблены.
І як змрокі сплятаюць цем,
Паміж комінаў месяц блукаецца,
У вясьняную п’яную дрэм
Глуха места шуміць, разьліваецца.

1929.