Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/28

Старонка праверана

∗       ∗

Гарады, гарады Беларусі —
Заіскрыцеся ў вершы ізноў…
Мы вяслуем у мглістай задусе
Да блакітных Тваіх берагоў…
Неба зрэзана — быццам паперка,
Дахі ў неба растуць наўкруг. —
У вачох калышуцца мерна
Электычныя зоры й рух…
Кірмашы — перапевы вуліц
Льлюць у сэрца хмельны гам…
У паветры на ноч заснулі
Шматкалёрныя цені лямп…
Вастравы — вагнявокія месты —
А навокал імглістая даль.
Сьпеў наш ціхі, далёкі — плывеш ты
І калышашся сярод хваль…

1932.