Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/29

Старонка праверана

Валакуся ўтомлены, змораны…
Поўны сонца — зіхціць тратуар…
Разьліваецца шум на ўсе стораны…
А ад сонца у тварах — пажар.

З людзкой хваляй брыду…
Заварожаны і заслуханы ў родны мне рытм.
Можа думкам маім устрывожаным
Дасьць адказ тратуарны граніт?..
Ці ня здорыш ты сына вясновага,
Места любае, славай таей, —
Як бязслаўна пад дахам мястовым
Памірае цяпер салавей…