Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/34

Старонка праверана

∗       ∗

Сонца гразьне ў чырвоны кісель…
Каласьсяна залацяцца гоні.
На узьлесьсях пасела імглістая бель,
Быццам стада белагрывых коняў…
З-за вазёр, з сінядымнага краю,
Прыляцела вячэрная бая.
Нехта ў полі далёка пяе,
Воз мой песьні таей падпявае…

1929.