Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/35

Старонка праверана

ГАРМОНЬ ВЯСКОВАЯ.

Заліваецца пераборыста.
Рассыпаецца дробна —
дробненька,
Захлынаецца смутна —
смутненька.
То расходзіста, нястрымана
Зашыбае яна радасьць
буйную,
Радасьць буйную,
маладзецкую.
То ізноў ціха — ціхенька
Плача голасам
Смутна — смутненька
Гармонь вясковая.

1929. Пружаны