Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/38

Гэта старонка была вычытаная

ЖАДАНЬНЕ.

Беларусь! — краіна Сіняя…
Я люблю Цябе да сьлёз…
Вандраваць тваймі пуцінамі
Мне прызначыў пэўне лёс.

А ці можа быць што лепшае, —
Слухаць песьні каласоў,
Гаманіць з сінявым вечарам,
Прытуліўшысь ля стагоў;

І маліцца па дзіцячаму
Той журбуючай цішы,
Што навейвае жабрачыя
Думкі — казкі у душы?..</poem>

1928 г.