Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/40

Старонка праверана

ВЯСКОВАЯ ІДЫЛІЯ.

Прапяялі вазы на дарогах.
Серабрыць даль палёў сярпок — месяц.
Каля плоту на месяца рогі,
Як на злодзея, сабакі брэшуць.
Вёска сьпіць у серабрыстай сарочцы,
Толькі ў хатцы, ля самага гаю,
Ваганёк паласіць на дарожцы…
І туды я, чамусьці, сьпяшаю.
Прытаіўшыся моўчкі, я бачу,
Як ад печкі залоцяцца сьцены…
У куце сядзіць дзеўчынка й плача
(Ў лесе тояцца пострахі-цені).
За сталом хлопчык дрэмле, чакае,
Покі маці згатуе вячэру…
І я чую, як боршч закупае,
Як чарапае кот каля дзьвераў…
.............
у хаце ціха. Ляглі усе спаці.
У ваконцы глядзіць ягнё — месяц.
Печку белую, бы сваю маці,
Языком — паласой ліжа, цешыць.

1929. Пружана.