Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/41

Старонка праверана

∗       ∗

У бярэзьніку — зялёнцы
Зашумелася вальней…
У кустох, аблітых сонцам,
Зноў зачохкаў салавей…

Зноў я нечага жадаю,
Зноў я нечага томлюсь
Мо’ з вішнёвым цьветабаем
Цалаваць маці — зямлю?..