Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/42

Старонка праверана

∗       ∗

Салодкі шум грымячых шын.
Навокал поле, поле…
Пяюць калесы гулкі гімн
Аб каласьсянай волі…

Яшчэ кіпіць у жылах кроў
І вабяць сэрца далі…
Нясі, цягнік, без астаноў
Мяне ўсё далей, далей….