Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/45

Старонка праверана

∗       ∗

Песьні каханьня, вы — птушкі,
Ляціце да мілай маёй…
Пасядзьце ўвяночак — істужкай
Над сьветлай яе галавой…

Загляньце, ці чыстыя вочы
Сінеюць прасторам нябёс?
Ці шэмрам калосьсяў шапочуць
Зьвіткі яе хваляў — валос?

Бо вобраз твой сьніць няма сілаў,
А сэрца мне смутак спавіў…
Ляціце-ж, ганцы, к маёй мілай
Абшарам разлогаў і ніў…