Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/46

Старонка праверана

∗       ∗

Сягоньня я хворы, —
Ня бачыў цябе я…
А месяц учора
Сьвяціў, як лілея…
Вясеньнія дрэвы
Вакол калыхалісь…
Ў кустох перапевы
Цьвілі, расплывалісь….
Я цэлую ночку
Ня спаў — лятуцеў —
І мроілась у воччу
Напеўнасьць дзярэў….
Сягоньня я хворы —
Тужлівы, натхнёны
І ціхі, як зоры —
Я хворы сягоньня….

1930.