Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/47

Старонка праверана

∗       ∗

Плакаў дожджык ноччу,
Біўся ў вокны лісьцем…
Сэрца чагось хоча,
Як даўней, калісьці…

Ў дрэме неспакойнай
Мрою аб дзяўчыне…
Цені у пакоі
Сплялі павучыньне…

Ценяў сон вясеньні —
Матыль лёгкакрылы…
Плывуць лятуценьні
З дальнiх небасхілаў…

1931.