Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/48

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Беласьнежным, сьвежым цьветам
Вішні ў садзе расьцьвілі…
Ах, цудоўна перад летам
На прабуджанай зямлі…

У вачох тваіх, каханая,
Заіскрылася цяпло…
З новай верай, быццам п’янае,
Сэрца біцца пачало.

1930.