Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/49

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Сьмягнуць нашы целы
Ў век бэнзыну й рэклям.
Пайшоў-бы на востраў белы —
Ды дымна, пэўне, й там!

Давай — замкнемся ў хаце —
Забудзем аб усім…
I што нам будзе значыць
Рэкляма i бэнзын?!

1930.