Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/51

Гэта старонка была вычытаная
∗       ∗

Серабрысты месяц…
Ціхі сон кустоў…
Сэрца песьняй цешаць
Салаў’і ізноў.
Ўжо засьмяглі лісьці
Ад пары таей,
Як пяяў калісьці
Так-жа салавей…
Разнясло вятрамі
Лісьце на палёх
І даўно між намі
Згасла пачуцьцё…
А па сэрца струнам
Перазвонна б’е
Успамінаў руньню
Салау’іны сьпеў…

1931.