Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/52

Старонка праверана

∗       ∗

Шум на вуліцах, неба, людзі
І усë, усё, што я бачу,
Што я чую сягоньня ўсюды —
Так прыгожы, так мнагазначны…

Ў маё сэрца сягоньня радасьць,
Нібы ластаўка, прыляцела —
Кожны бліск вачэй спагадных
Выклікае бадзёрасьць і сьмеласьць.

Ці таму, што па бруку дажджамі
Гукі рад’я сыплюцца, льлюцца
Й прадаваныя кветкі ў брамах
Гэтак цёпла вясною сьмяюцца?

1931.