Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/56

Гэта старонка была вычытаная
∗       ∗

Зямля каханая!
Ты чуеш, як я цябе люблю.
Ты — усё! Я — твой пясьняр…
Песьні вясьняныя!
Вас сонцам шчодра абальлю,
Кіну зямлі, як дар…
Радасьць жаданая!
Абвей з канца ў канец зямлю,
Хваляй вясны удар!

1931.