Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/58

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Паверце, я яшчэ вельмі наіўны —
Ня прывучыў быць сабакам сэрца —
І часта пытаю сябе і зьдзіўленых:
Чаму мы жывем у такой паняверцы?

Мы-б маглі усе, усе без жарэбія
Жыць панамі на прыгожай зямлі…
Пяяць песьні аб смачным хлебе
І тварыць дальнаплыўкія караблі…

1930.