Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/59

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Вагні ярчэйшыя…
Вясеньні веў…
Гальштук сьвятлейшы я
Сягоньня ўзьдзеў…

Настроі ціхія,
Як нейкі сьпеў…
Здаецца ў міг-бы я
Так занямеў.

Іду… валандаюсь
У ценях дрэў…
Сёньня-б я рандэ-ву
З усімі меў…

Вільня 1931.