Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/61

Старонка праверана

Чуецца плач у размроеных гуках…
Хапае за сэрца лядзянай рукою…
Вось яна! Сьмерць!
І сумна…
Жаласна скардзяцца струны…
Плачуць, енчаць, галосяць, смуткуюць…
Сусьветны сум…


Музыка!
Недзе далёка… бязьмерна далёка…
І молатам б‘е у сэрца кліч — барабан…
Недзе далёка гучыць вясеньні марш… плыве… крапчэе… расьце… аглушаець… вясеньняя хваля імчыць… Грымуча, пераможна льле з гулам шумлівыя, грозныя хвалі… і вясеньняю хваляй льлецца ў сэрца рытм…

1930.