Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/62

Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Дрэвы шапочуць у боскай драмоце,
Зоркі гараць, зачапіўшысь у галінах,
Пар лёгкаўздымны кадзіць на балоце,
Таюць ў начы ціхасьпеўныя гімны…
Гэта малітвы к прастору — Сусьвету
Ў сьветла-пяшчотным зямлі прабуджэньні…
Быццам крылатыя казкі-прыветы,
Быццам цудоўныя сьпевы-тамленьні…
Слухай… Маўчы…

1927.