Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/63

Гэта старонка была вычытаная

ДАЗОРЦА.

Ён у ночы страляе кашлем,
Марыць позяхам аба сьне
І даўгія гадзіны ўважна
Маўчыць у глухой цішыне.

У яго душа зьліняла
Ад турэмнае жоўці муроў.
Бачыў ён, як з зубоў сьцякала
На каменным цамэньце кроў.

На пратэсты ён паясьняе,
Што ён мае дзяцей і дом
І ля цэлі на 1-га мая
Доўга слухае, слухае ён.

Ў дзень звальненьня неяк цяжка —
Rzeczy zbіerać — ледзь не шапне.
Ён у ночы страляе кашлем,
Марыць позяхам аба сьне.

1929.