Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/64

Гэта старонка была вычытаная

СПАЦЭР

Што дзень выходзім на спацэр.
Спацэрны вазон — бяз стрэх.
Навокал сьцены — пракляцьце —
Мы ў іx — жывых красак бег.
Ідзем… Ідзем.

Ці дождж, ці сонца, ці сьнег —
Аб сьцены вочы вострым.
45-мінутны бег.
Дазорца загадывае: odstęp!
Ідзем… Ідзем…

Колькі вёрст? Зьлічыць — ці ўдасца?
Лік загубіўся ў гадох.
Як быццам у нейкай казцы
Даўгі, даўгі шлях пралёг…
Ідзем… Ідзем.

Часам, праз сьцены, з места
Ловім водгук жыцьця:
Тады ў нас дзень бяз зьместу —
Даўгі, даўгі без канца…

1928.