Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/65

Гэта старонка была вычытаная

ГРУГАНЫ.

Ня кружыцеся вораны чорныя,
Вы ня бійце крыльлём у вакно…
Весткі вашыя мо‘ й верагодныя —
Не паверу я ім ні за што.

Не паверу, што цем безпрасьветная
Будзе вечна акутываць даль…
Прыдзе, прыдзе вясна шумна-сьветлая —
І зьвініць мая песьня, як сталь.

1927.